Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі пасля тэрміновай ваеннай службы можна будзе атрымаць скідку на аплату вучобы



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ нумар 302, якім уносяцца змяненні ва ўказ нумар 126 "Аб некаторых пытаннях атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі на платнай аснове" ад 28 лютага 2006 года. 

У адпаведнасці з дакументам студэнтам і навучэнцам, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу і маюць рэкамендацыі воінскіх часцей, прадастаўляецца скідка ад сфармаванага кошту пры навучанні на платнай аснове ва ўстановах адукацыі. Канкрэтны памер скідкі будзе вызначаны ўрадам у залежнасці ад сярэдняга бала паспяховасці студэнта або навучэнца.

Увядзенне гэтай нормы ўваходзіць у комплекс мер, накіраваных на павышэнне прэстыжу тэрміновай ваеннай службы.

10 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-402/6/55250
Текущая дата: 22.12.2024