Аб гэтым патрабаванні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нагадаў 26 жніўня, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенку.
"Не забывайце, мы дамовіліся, што настаўнік павінен атрымліваць як мінімум сярэднюю зарплату", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт нагадаў і пра задачу павышаць узровень даходаў нізкааплатных катэгорый работнікаў, у тым ліку ў дашкольнай адукацыі.
"Мы іх павінны падцягваць вышэй. Таму што работа вельмі цяжкая, асабліва ў дзіцячым садзе. Няхай яны там паядуць, яшчэ нешта, але гэта ўсё роўна не забяспечвае іх аплатай - той аб`ём работы, тая якасць і тая адказнасць. Трэба зарплаты ў іх падцягваць", - адзначыў беларускі лідар.
"Вядома, трэба загружаць. Я не спрачаюся. Але трэба плаціць дастойную заработную плату. Я звяртаў увагу прэм`ер-міністра на гэтыя пытанні", - дадаў Прэзідэнт.
26 жніўня 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-402/7/49441
Текущая дата: 22.12.2024