Дзякуючы працы адзінага КШХ стане магчымым фарміраванне аднолькавых цэн на абеды ў школах па ўсёй сталіцы.
Рэарганізацыю раённых камбінатаў школьнага харчавання ўлады плануюць завяршыць да 1 лістапада, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама ў пятніцу.
"У цяперашні час завяршаецца праца па стварэнні адзінага камбіната школьнага харчавання. Адпрацавана структура. У кожным раёне будзе створаны вытворчы ўчастак без права юрыдычнай асобы", - заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Андрэй Улезла на пасяджэнні ў камітэце.
Згодна з планамі, адзіны КШХ павінен пачаць функцыянаваць ужо 1 лістапада. На думку чыноўнікаў, гэта паспрыяе закупцы прадуктаў па больш выгадным кошце.
"Гэтая мера дазволіць забяспечыць цэнтралізаваную закупку прадукцыі па адзіных, больш нізкіх коштах з улікам неабходных аб`ёмаў і пазбегнуць неабгрунтаванага пасрэдніцтва", - растлумачыў Улезла.
Адзначаецца таксама, што дзякуючы працы камбіната стане магчымым фарміраванне аднолькавых цэн на абеды ў школах па ўсёй сталіцы.
"Акрамя таго, гэта дапаможа ўдасканаліць лагістыку дастаўкі тавараў і сыравіны за кошт укаранення кальцавога завозу тавараў і скарачэння транспартных выдаткаў", - дадаў начальнік ГУСР.
Мінск, 14 верасня 2018
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-402/8/44949
Текущая дата: 22.12.2024