Праект "ПРАФарыенцір" партала Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі дапаможа старшакласнікам выбраць будучую прафесію, паведамілі ў ФПБ.
"Праект стартаваў у верасні. Для старшакласнікаў падрыхтавана падрабязная прэзентацыя спецыяльнасцей ад прафарыентолага, парады па выбары прафесіі і артыкулы па тэме. Цяпер на партале размешчана інфармацыя аб 8 прафесіях, да канца года плануецца дабавіць апісанне яшчэ 40. Таксама з`явяцца відэаролікі, у якіх майстры сваёй справы раскажуць аб асабістым вопыце работы па той ці іншай спецыяльнасці", - расказалі ў ФПБ.
Важны складнік праекта - экскурсіі на буйнейшыя беларускія прадпрыемствы. Маладыя людзі сваімі вачамі змогуць убачыць умовы працы, перавагі і недахопы той ці іншай прафесіі, паразмаўляць са спецыялістамі. Прыняць удзел у такой экскурсіі змогуць пераможцы конкурсаў, якія будуць праводзіцца ў групах "ПРАФарыенціра" ў сацыяльных сетках. Без конкурсу будуць запрошаны выхаванцы дзіцячых дамоў і вёсак Мінска і Мінскай вобласці.
Асноўная задача - паказаць старшакласнікам, наколькі важна актыўная асабістая пазіцыя пры выбары прафесіі.
Звязда, 29 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-402/8/45138
Текущая дата: 22.12.2024