Белорусский портал в Казахстане

Еўрапейскі саюз разлічвае ўжо ў наступным годзе пачаць рэалізацыю ў Беларусі вялікага праекта ў сферы прафесійна-тэхнічнай адукацыі



Аб гэтым паведаміла 8 снежня кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын.

"У мінулым снежні мы падпісалі з Міністэрствам адукацыі Беларусі дакумент, згодна з якім замацавалі намер рэалізаваць буйны праект у сферы прафтэхадукацыі. Цяпер ён у стадыі распрацоўкі - гэта заўсёды займае шмат часу. Праз гэты праект хочам паказаць, што такая адукацыя дасць магчымасць маладому чалавеку атрымаць запатрабаваную прафесію, што для нармальнага жыцця і работы неабавязкова атрымліваць менавіта вышэйшую адукацыю. Я спадзяюся, што ўжо ў 2017 годзе мы пачнём рэалізацыю праекта", - адзначыла Андрэа Віктарын.

Напрыклад, у Германіі вялікі вопыт у сферы прафтэхадукацыі. У Беларусі, на яе думку, таксама добрыя традыцыі і вопыт, але ёсць неабходнасць у карэктывах, каб падрыхтоўка прафесіяналаў у пэўных галінах каардынавалася з інтарэсамі эканомікі, патрэбамі на рынку працы. Менавіта таму ў рэалізацыю праекта таксама будзе ўключана Мінпрацы і розныя арганізацыі.

8 снежня 2016, Віцебск
Кацярына Князева - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-402/9/37946
Текущая дата: 22.12.2024