Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 верасня ў час наведвання Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа імя акадэміка М.С.Высоцкага.
"Я ўжо гаварыў аб гэтым на нядаўнім педагагічным савеце і паўтару яшчэ раз: адукацыя павінна арыентавацца на патрэбнасці эканомікі. Трэба рыхтаваць тых спецыялістаў, якія сёння запатрабаваны ў нашым жыцці. Дасягнуць поспеху ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі наша краіна зможа толькі сканцэнтраваўшы ўвесь інтэлектуальны рэсурс на стварэнні высокатэхналагічных, навукаёмістых прадпрыемстваў і інавацыйных галін", - перакананы Аляксандр Лукашэнка.
Паводле слоў Прэзідэнта, жыццёва неабходна забяспечыць кваліфікаванымі работнікамі такія сферы, як будаўніцтва, перапрацоўчая прамысловасць і машынабудаванне.
"Гэта перспектыўныя галіны, і мы будзем іх развіваць, а значыць, і вы будзеце запатрабаваныя. Прычым нам патрэбны не проста рабочыя рукі, нам патрэбны майстры сваёй справы, якія сваімі рукамі будуць ствараць дэталі, вузлы, механізмы - канкурэнтаздольныя тавары заўтрашняга дня", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што нядаўна пазнаёміўся з новым камбайнам "Палессе". "Добрая тэхніка, нічым не ўступае імпартным аналагам. Але нам трэба, каб яна не проста не ўступала, а пераўзыходзіла тэхніку нашых канкурэнтаў. Суперкамбайн! А таксама супергрузавік, трактар, электрамабіль, пры тым самыя сучасныя. Ідэі і напрацоўкі ў нашых канструктараў ёсць, але, каб яны набылі рэальныя абрысы, патрэбны дасведчаныя рабочыя, людзі, адданыя сваёй справе", - канстатаваў ён. У падрыхтоўцы такіх кадраў вядучая роля адводзіцца прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
"Мы разглядаем яе як школу фарміравання прафесіянала, грамадзяніна, патрыёта. Бо рабочы чалавек, як ніхто іншы, цэніць дасягненні свайго калектыву, прадпрыемства, сваёй краіны. Цэніць мір і дабрабыт. Таму што гэта рабочы чалавек, ён не бандыт, і яму патрэбны мір і спакой для таго, каб працаваць. Ён кожны дзень укладае майстэрства, талент і душу ў стварэнне нацыянальнага багацця. Упэўнены, што і вашы здольнасці, упартасць і мэтанакіраванасць будуць накіраваны на стварэнне", - заявіў Прэзідэнт.
Пры гэтым задача выкладчыкаў заключаецца не толькі ў падрыхтоўцы спецыялістаў, але і ў выхаванні гарманічнай асобы, сапраўднага рабочага чалавека, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
"Гэта высакародная місія і разам з тым вялікая праца і вялікая адказнасць. Навучаючы моладзь, вы закладваеце асновы будучыні нашай краіны. Лепшае прызнанне майстэрства настаўніка - поспехі яго вучняў. Упэўнены, што ваш опыт, энтузіязм і імкненне да самаўдасканалення паслужаць дастойным прыкладам для падрастаючага пакалення", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў выхаванцам каледжа плённага і насычанага навучальнага года, а выкладчыкам - як можна больш падстаў для гонару за дасягненні іх падапечных.
1 верасня 2017, Мінск
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-402/9/40581
Текущая дата: 22.12.2024