Белорусский портал в Казахстане

У БНТУ адкрылі спэцыялізацыю «крыптавалюты і дэрыватывы»



Беларускі нацыянальны тэхнічны унівэрсытэт запусьціў праграму перападрыхтоўкі па спэцыялізацыі «Крыптавалюты і дэрыватывы». Пачатак заняткаў — 12 сакавіка 2018 года.

Інстытута павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БНТУ. У межах спэцыяльнасьці «Апэрацыі з каштоўныя паперамі» будуць навучаць працы з сучаснымі крыптавалютамі і традыцыйнымі інвэстыцыйнымі інструмэнтамі.

У спэцыялізацыі «Крыптавалюты» будуць вывучаць наступныя тэмы:

*Апэрацыі з крыптавалютамі;
*Апэрацыі з ф’ючэрсамі крыптавалют;
*Выкарыстаньне тэхналёгіі блокчэйн;
*ICO як альтэрнатыва IPO.

Як пазначана ў абвестцы, навучаньне будзе завочным ці завочна-дыстанцыйным. Адбіраюць на праграму паводле сумоўя, а прэтэндаваць на месца могуць спэцыялісты з найвышэйшай адукацыяй і студэнты старэйшых курсаў ВНУ. Курс разьлічаны на 1 год і 8 месяцаў. Заняткі пачнуцца ўжо 12 сакавіка. Хто будзе выкладаць студэнтам новы прадмет, пакуль невядома.

Назаўтра пасьля падпісаньня «ІТ-дэкрэту»

Адкрыцьцё новай спэцыяльнасьці адбылося на наступны дзень пасьля падпісаньня Аляксандрам Лукашэнкам дэкрэту «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі». Дэкрэт легалізуе крыптавалюты і пашырае спэктар дзейнасьці Парку высокіх тэхналёгій, а таксама дае ягоным рэзыдэнтам шырокія прэфэрэнцыі.

Паводле новага закону беларусам дазволяць здабываць і абменьваць крыптавалюты (у тым ліку на беларускія рублі) і ня будуць лічыць гэта за прадпрымальніцкую дзейнасьць. Кампаніям праз ПВТ дазволяць рабіць біржы крыптавалютаў і здабываць крыптавалюты, нават ствараць уласныя.

З «крыптавалютчыкаў» абяцаюць ня браць падаткі на прыбытак, на даход зь фізычных асобаў, на дададзеную вартасьць і падатак па спрошчанай схеме да 2023 году.

Радыё Свабода, 23 сьнежня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-402/9/41749
Текущая дата: 22.12.2024