Белорусский портал в Казахстане

Новыя меры па стымуляванні інтарэсу інвестараў да асваенняў нетраў прыняты ў Беларусі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ, якім унесены змяненні ва ўказ ад 3 кастрычніка 2011 года нумар 442 "Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці адносна нетраў". 

"Указ накіраваны на стымуляванне інтарэсу з боку патэнцыяльных інвестараў да асваення радовішчаў карысных выкапняў Рэспублікі Беларусь", - адзначылі ў прэс-службе.

Дакументам вызначаюцца стадыі геалагічнага вывучэння нетраў, звязаныя непасрэдна з разведкай канкрэтнага радовішча, а таксама канкрэтызуюцца аб`ёмы затрат, што падлягаюць кампенсаванню ў даход рэспубліканскага бюджэту.

2 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/1/42383
Текущая дата: 20.04.2024