Белорусский портал в Казахстане

ЕЭК рыхтуе дэкларацыю аб далейшым развіцці інтэграцыі ў ЕАЭС



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе камісіі са спасылкай на дырэктара Дэпартамента развіцця інтэграцыі ЕЭК Сяргея Шухно.

Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) сумесна з краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза пачала распрацоўку дэкларацыі аб далейшым развіцці інтэграцыйных працэсаў у ЕАЭС.

Даручэнне аб падрыхтоўцы да канца бягучага года такой дэкларацыі было дадзена кіраўнікамі дзяржаў ЕАЭС 14 мая на саміце ў Сочы. Дакумент стане базавым для краін пяцёркі на доўгатэрміновую перспектыву.

"Бакі пачалі ўжо яго распрацоўку. Гэты працэс будзе праходзіць у цесным узаемадзеянні з навуковай і экспертнай супольнасцю, а таксама бізнесам нашых краін. У прыватнасці, у бліжэйшы час плануем правесці канферэнцыі па гэтай тэме ў Астане і Мінску", - паведаміў Сяргей Шухно.

30 мая 2018, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/1/43589
Текущая дата: 20.04.2024