Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ствараецца Авіяцыйная інспекцыя



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 328, якім ствараецца дзяржаўная ўстанова "Авіяцыйная інспекцыя". 

Падпарадкоўвацца новая арганізацыя будзе непасрэдна Дэпартаменту па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый. Інспекцыя будзе ажыццяўляць шэраг функцый спецыяльна ўпаўнаважанага органа ў галіне грамадзянскай авіяцыі ў рамках міжнародных абавязацельстваў дзяржавы.

З`яўленне Авіяцыйнай інспекцыі дасць магчымасць дасягнуць неабходнага ўзроўню адпаведнасці сістэмы кантролю дзяржавы за забеспячэннем бяспекі палётаў міжнародным стандартам, а таксама ўзмацніць нагляд за бяспекай палётаў паветраных суднаў і авіяцыйнай бяспекай.

4 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/1/49650
Текущая дата: 06.12.2019