Белорусский портал в Казахстане

Сродкі для мыцця з 2020 года давядзецца дэклараваць



Сінтэтычныя мыйныя сродкі з красавіка 2020 года падлягаюць абавязковаму дэклараванню, паведамляе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Абавязковае дэклараванне прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 18 кастрычнiка 2019 г. № 706, якім унесены змяненні ў пастанову ад 21 кастрычніка 2016 г. № 849. У дакуменце прапісана неабходнасць абавязковага пацвярджэння адпаведнасці ў форме дэкларавання розных тыпаў мыйных сродкаў для мыцця: у парашку, у гранулах, агламераваных, фармаваных (таблеткі, блокі і інш.), вадкіх (у тым ліку загушчаным, уключаючы гелі) і ў выглядзе пасты.

Новаўвядзенне тлумачаць неабходнасцю забяспечыць абарону айчыннага рынку ад небяспечнай і няякаснай прадукцыі.

Норма уступіць у сілу праз паўгода пасля афіцыйнага апублікавання - з 24 красавіка 2020 года.

Звязда, 6 лістапада 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/1/50523
Текущая дата: 16.04.2024