Белорусский портал в Казахстане

Індывідуальныя прадпрымальнікі ў Беларусі не абавязаны мець дакументы на тавар у месцах яго рэалізацыі і пры перавозцы



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

У МПЗ нагадалі, што з 1 студзеня бягучага года ў адпаведнасці з Падатковым кодэксам усе плацельшчыкі, незалежна ад арганізацыйна-прававой формы, абавязаны забяспечваць наяўнасць прадугледжаных заканадаўствам дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё таварна-матэрыяльных каштоўнасцей.

Указам ад 31 кастрычнiка 2019 года нумар 411 "Аб падаткаабкладанні" для ўстанаўлення для ўсіх суб`ектаў гаспадарання адзіных падыходаў у частцы наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, выключаны падпункт 1.1 пункта 1 указа ад 16 мая 2014 года нумар 222 "Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі".

Адпаведна, індывідуальныя прадпрымальнікі - плацельшчыкі адзінага падатку абавязаны забяспечваць наяўнасць дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, без абавязковай іх наяўнасці ў месцах рэалізацыі і ў сродках транспарціроўкі. 

У адпаведнасці з Падатковым кодэксам дакументамі, якія пацвярджаюць набыццё тавараў на тэрыторыі дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, будуць з`яўляцца дакументы, выпісаныя пастаўшчыком тавараў.

16 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/1/50583
Текущая дата: 29.03.2024