Гэта прадугледжана ўказам нумар 247 "Аб выхадзе Рэспублікі Беларусь з міжнароднага дагавора", які падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Нягледзячы на дасягнутыя вынікі па выкананні ўзятых на сябе міжнародных абавязацельстваў у адпаведнай сферы, у кастрычніку 2021 года Беларусь сутыкнулася з прадузятымі і дыскрымінацыйнымі адносінамі з боку кіруючых органаў канвенцыі, фактамі націску на суверэнную дзяржаву.
У такіх умовах немагчымы паўнацэнны ўдзел Беларусі ў канвенцыі. Артыкулам 21 гэтага міжнароднага дагавора прадугледжана, што любы бок мае права выйсці з канвенцыі.
Такі выхад не прывядзе да спынення ўдасканалення нацыянальнай сістэмы ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнай улады і насельніцтва ў сферы экалагічнай палітыкі. Далейшая работа па забеспячэнні рэалізацыі правоў грамадзян (іх аб`яднанняў) на атрыманне інфармацыі, удзел у працэсе прыняцця рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, якія датычацца навакольнага асяроддзя, будзе прадоўжаны ў рамках заканадаўства Беларусі.
18 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
18 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/1/65812
Текущая дата: 25.12.2024