Беларусы могуць афіцыйна змяніць імя і прозвішча на псеўданім. Гэта зафіксавана ў пастанове Саўміна ад 27 лютага 2023 г. № 155, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
У пункт, які змяшчае ўважлівыя прычыны, якія дазваляюць атрымаць афіцыйны дазвол на змену прозвішча, імя або імя па бацьку, дададзены яшчэ адзін: жаданне насіць прозвішча, імя ў адпаведнасці з псеўданімам, які выкарыстоўваецца.
Раней у пастанове былі зафіксаваны такія прычыны для змены імя і прозвішча, як немілагучнасць або цяжкасць вымаўлення імя, прозвішча або імя па бацьку, жаданне насіць агульнае з мужам прозвішча або вярнуць дзявоцкае прозвішча пасля разводу, жаданне насіць прозвішча айчыма (мачахі) або ў выпадку, калі ўсынаўленне не можа быць аформлена), а таксама жаданне насіць прозвішча, імя і імя па бацьку, якія адпавядаюць абранай нацыянальнасці.
Звязда, 11 сакавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/1/68661
Текущая дата: 25.12.2024