Міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган падчас дакладу прэзідэнту 2 кастрычніка прадставіў на яго разгляд праект указа "Аб кіраванні выкарыстаннем радыёчастотнага спектра".
Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, чым выкліканая неабходнасць распрацоўкі і прыняцця такога дакумента. "Мы шмат гадоў працуем па кіраванні радыёчастотным спектрам, быццам бы не было ніякіх пытанняў... Што, няправільна кіравалі, няправільна размяркоўвалі? Хтосьці плаціць — не плаціць? Што такога новага, каб прэзідэнт вяртаўся да гэтага пытання?" — цытуе прэзідэнта яго прэс-служба.
Лукашэнка пацікавіўся, ці можна працягваць працу ў цяперашніх умовах нарматыўна-прававога рэгулявання. "Калі не можам, будзем звяртацца да гэтага пытання і рыхтаваць адпаведны ўказ прэзідэнта", — сказаў ён.
Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы пацікавіўся меркаваннем і планамі нядаўна прызначанага міністра з нагоды сітуацыі ў кіраванай ім сферы.
Дакладваючы аб праекце ўказа, Шульган адзначыў, што абсалютная большасць прапанаваных змяненняў выкліканыя неабходнасцю прывядзення юрыдычнай базы ў адпаведнасць з практыкай, каб рашэнні прымаліся больш мабільна.
Лукашэнка дакумент у цэлым ухваліў, але ў яго будуць унесеныя пэўныя змены. У прыватнасці, на Дзяржаўную інспекцыю па электрасувязі Мінсувязі прапануецца ўскласці функцыі па выдачы дазволаў на эксплуатацыю суднавых радыёстанцый з прысваеннем міжнародных пазыўных і іншых апазнавальных сігналаў. Беларусь ў 2016 годзе далучылася да канвенцыі аб Міжнароднай марской арганізацыі і ўзяла на сябе абавязацельствы па выдачы ўсіх неабходных дакументаў для забеспячэння мараплаўства судоў, у тым ліку дазволаў на эксплуатацыю суднавых радыёстанцый.
Згодна з праектам указа ў рамках дэдаларызацыі эканомікі стаўкі, якія прымяняюцца пры разліку памераў платы за вылучэнне і выкарыстанне радыёчастотнага спектру, усталёўваюцца ў беларускіх рублях замест еўра.
У дакуменце таксама ідзе гаворка пра ўдасканаленне працэсаў часовага ўвозу радыёэлектронных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца падчас падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў па рашэнні прэзідэнта або ўрада.
"У тым ліку гэтыя меры дазволяць ўдзельнікам II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, замежным асобам, якія асвятлялі гэтыя спаборніцтвы, гасцям часова ўвозіць і выкарыстоўваць радыёстанцыі без неабходнасці іх рэгістрацыі і ўнясення платы за выкарыстанне спектру", — удакладнілі ў прэс-службе.
"У тым ліку гэтыя меры дазволяць ўдзельнікам II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, замежным асобам, якія асвятлялі гэтыя спаборніцтвы, гасцям часова ўвозіць і выкарыстоўваць радыёстанцыі без неабходнасці іх рэгістрацыі і ўнясення платы за выкарыстанне спектру", — удакладнілі ў прэс-службе.
Акрамя таго, прапануецца ўсталяваць асноўныя палажэнні міжнародна-прававой абароны частотных прысваенняў. Уносяцца змены і дапаўненні ў некаторыя ўказы, якія тычацца радыёчастотнага спектру, зыходзячы з практыкі іх прымянення.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 2 кастрычніка 2018
Мінск, 2 кастрычніка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/10/45176
Текущая дата: 25.11.2024