Белорусский портал в Казахстане

Інстытут аўтарызаванага пасрэдніка ўведзены ў сістэме дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Садзейнічанне грамадзянам, у тым ліку ІП і юрыдычным асобам па пытаннях, звязаных з дзяржаўнай рэгістрацыяй нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй у рамках электроннага ўзаемадзеяння з арганізацыямі па дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй зможа аказваць аўтарызаваны пасрэднік.

Адпаведны закон Беларусі ад 8 студзеня 2018 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй" уступіў у сілу 22 ліпеня.

"Аўтарызаваным пасрэднікам можа стаць адвакат, рыэлтарская арганізацыя, натарыус або юрыдычная асоба, службовая асоба якой падпісала дакумент, які з`яўляецца падставай для дзяржрэгістрацыі. Гэта можа быць мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, забудоўшчык, банк або жыллёвы, гаражны кааператыў, садоўніцкае таварыства. Аб намеры ажыццяўляць дзейнасць аўтарызаванага пасрэдніка адпаведны суб`ект павінен проста паведаміць у Нацыянальнае кадастравае агенцтва і атрымаць параметры доступу да праграмнага забеспячэння", - растлумачылі ў прэс-службе.

Аўтарызаваны пасрэднік надзяляецца правам вырабляць і накіроўваць рэгістратару электронныя копіі дакументаў на папяровым носьбіце, якія з`яўляюцца падставай для дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці.

Законам аблягчаецца працэс атрымання гатовага пасведчання аб рэгістрацыі ў сітуацыях, калі заяўнік не можа прыбыць за імі асабіста ў назначаны дзень.

"Заяўніку - грамадзяніну або індывідуальнаму прадпрымальніку - даецца магчымасць пазначыць асобу, якая з`явіцца за атрыманнем дакументаў, непасрэдна ў заяве аб рэгістрацыі. Атрымальніку дастаткова прад`явіць на выдачы толькі свой пашпарт", - адзначылі ў прэс-службе.

У сувязі з прыняццем дэкрэта нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва" законам адмяняецца неабходнасць натарыяльнага засведчання або засведчання рэгістратарам дагавораў адчужэння нерухомай маёмасці, што заключаюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія дзейнічаюць без пячаткі. Такое засведчанне ажыццяўляецца па жаданні індывідуальных прадпрымальнікаў.

Акрамя таго, рэгістратары надзяляюцца паўнамоцтвамі па засведчанні знешняй формы прадстаўлення электронных дакументаў, што будзе садзейнічаць развіццю электронных рэгістрацый.

23 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/11/44257
Текущая дата: 29.12.2024