Таксама Святлана Шылава таксама праінфармавала аб тым, якімі будуць стаўкі акцызаў на алкагольную прадукцыю ў будучым годзе.
Аб гэтым паведаміла 14 верасня намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Святлана Шылава на пасяджэнні камісіі, дзе разглядаліся праекты законаў "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Падатковы кодэкс Беларусі" і "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год".
"У наступным годзе захоўваюцца стаўкі акцызаў на аўтамабільны бензін і дызпаліва на ўзроўні бягучага года. Павышэнне цаны на бензін не плануецца", - сказала яна.
У прыватнасці, на моцныя алкагольныя напіткі прадугледжваецца ўстанаўленне стаўкі акцызаў на ўзроўні трэцяга квартала 2016 года - Br15,45 за 1 л стапрацэнтнага спірту. Стаўкі акцызаў на пладовыя мацаваныя віны захоўваюцца на ўзроўні бягучага года - Br1,07 за 1 л стапрацэнтнага спірту. Не плануецца змяняць і стаўкі акцызаў на піва.
Разам з тым паэтапная індэксацыя ставак акцызаў на іншыя віды алкагольнай прадукцыі прадугледжана ў межах прагназуемага параметра інфляцыі - 109,8 працэнта.
Адносна тытунёвых вырабаў прадугледжваецца паэтапнае павелічэнне ставак акцызаў на цыгарэты першай цэнавай групы - на 7 працэнтаў (у цэлым па годзе), другой цэнавай групы - на 10,5 працэнта, трэцяй - на 12 працэнтаў, на іншыя віды тытунёвых вырабаў - на 10 працэнтаў.
Звязда, 15 верасня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/16/36988
Текущая дата: 29.12.2024