Як адзначыў міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын, папраўкі ў Падатковы кодэкс не павялічваюць узроўню падатковай нагрузкі на эканоміку.
Савет Рэспублікі ўхваліў праект закона "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь".
"Меры падатковай палітыкі, якія прапануюцца на наступны год, не прадугледжваюць істотных змяненняў і забяспечваюць стабільнасць падатковай сістэмы", - падкрэсліў Уладзімір Амарын.
У ліку асаблівасцей Падатковага кодэкса - павелічэнне ставак падатку на ігральны бізнес, увядзенне ў якасці аб`екта падаткаабкладання для спагнання падатку на дабаўленую вартасць абаротаў па рэалізацыі электронных паслуг, што аказваюцца на тэрыторыі Беларусі міжнароднымі кампаніямі, якія знаходзяцца за межамі краіны.
Да электронных паслуг аднесены пастаўка і абнаўленне праграмнага забеспячэння, фільмаў, музыкі, гульняў, прадастаўленне доступу да баз даных і г.д.
Паводле слоў міністра, такая мера не паўплывае негатыўна на прывабнасць беларускага рынку ў сферы ІТ-паслуг.
"Гэта міжнародная практыка, у такім выпадку ПДВ будзе спаганяцца па месцы знаходжання пакупніка, гэта значыць на тэрыторыі нашай краіны, а не па месцы рэгістрацыі пастаўшчыкоў такіх паслуг", - растлумачыў Уладзімір Амарын.
У Еўрасаюзе такі парадак дзейнічае з 2015 года, у Расіі будзе прымяняцца з будучага года. З улікам неабходнасці падрыхтоўчага перыяду і вывучэння практыкі спагнання ПДВ па гэтых відах паслуг адпаведныя нормы будуць уведзены ў дзеянне ў Беларусі ў 2018 годзе.
"Што датычыцца даходаў бюджэту, то, паводле нашай ацэнкі, яны могуць скласці амаль $4,5 млн у год", - дадаў кіраўнік Мінфіна.
Змяненні, якія ўносяцца ў Падатковы кодэкс, таксама ўключаюць меры па павелічэнні памеру гадавога льгатаванага даходу ў выглядзе аплаты арганізацыямі за сваіх работнікаў страхавых паслуг і сацыяльнага падатковага выліку на страхаванне да 12-разовага памеру месячнай мінімальнай заработнай платы; зніжэнне стаўкі дзяржпошліны за выдачу асобных відаў дазволаў для беларускіх міжнародных аўтамабільных правозчыкаў; індэксацыя крытэрыяў выручкі для прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання на 12,6 працэнта і іншыя.
6 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/16/37159
Текущая дата: 29.12.2024