Белорусский портал в Казахстане

Эксперты з Беларусі ў Кішынёве падзяліліся вопытам з замежнымі калегамі па барацьбе з карупцыяй



Пра гэта паведамілі карэспандэнту ў пасольстве Беларусі ў Малдове.

Дэлегацыя беларускіх экспертаў прымае ўдзел у Кішынёве ў спецыялізаваным рэгіянальным трэнінгу пад эгідай праекта ініцыятывы "Усходняе партнёрства".

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, Генеральнай пракуратуры, Міністэрства юстыцыі і Следчага камітэта.

Эксперты з Беларусі прадставілі інфармацыю аб беларускім заканадаўстве і правапрымяняльнай практыцы ў сферы барацьбы з карупцыяй, абмяняліся вопытам з замежнымі калегамі па пытаннях узаемадзеяння дзяржаўных органаў у барацьбе з карупцыяй і формах каарданацыі іх дзеянняў.

У мерапрыемстве, якое праходзіць у Малдове 18-19 чэрвеня, прымаюць таксама ўдзел дэлегацыі Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

19 чэрвеня 2013, Кішынёў
Андрэй Гусін - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/17/21687
Текущая дата: 30.04.2024