Белорусский портал в Казахстане

Права пасажыра таксі адмовіць у аплаце пры адсутнасці чэка заканадаўча замацуюць у Беларусі



Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 16 чэрвеня на пасяджэнні прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон "Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках".

Як адзначыў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак, прадугледжваюцца значныя змяненні ў галіне перавозак пасажыраў аўтамабілямі таксі.

Так, уведзена падрабязная рэгламентацыя адносін паміж заказчыкам перавозак, аператарамі таксі, дыспетчарамі і перавозчыкамі.

"Артыкул 28 закона дапоўнены правам пасажыра адмовіцца ад аплаты за праезд у аўтамабілі таксі ў выпадку неатрымання ад вадзіцеля чэка, фарміруемага таксометрам", - расказаў міністр.

У цэлым, паводле слоў Анатоля Сівака, дакументам прапануецца сфарміраваць празрыстую сістэму арганізацыі аўтамабільных перавозак, якая заснавана на эфектыўным узаемадзеянні суб`ектаў гаспадарання і ўпаўнаважаных дзяржорганаў.

Так, дакладна размяжоўваюцца паняцці "аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах" і "аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у нерэгулярных зносінах".

У законапраекце таксама канкрэтызавана, што транспартнымі дакументамі пры выкананні перавозак грузаў з`яўляюцца: пры выкананні ўнутрырэспубліканскіх аўтаперавозак - таварна-транспартная накладная, пры выкананні міжнародных аўтаперавозак - міжнародная таварна-транспартная накладная (CMR).

Акрамя таго, артыкул 41 дзеючага закона плануецца дапоўніць палажэннямі, у адпаведнасці з якімі грузаадпраўшчык абавязаны забяспечыць прадастаўленне аўтаперавозчыку грузасуправаджальных дакументаў, аформленых належным чынам, і нясе адказнасць за непрадастаўленне іх у поўным аб`ёме.

16 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/17/35952
Текущая дата: 29.12.2024