Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі зацверджана новая рэдакцыя комплексу мерапрыемстваў па правядзенні працэдур банкруцтва і яго папярэджанні



Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 студзеня 2016 года нумар 47, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Дакумент прыняты ў мэтах аптымізацыі прыняцця мер па правядзенні працэдур эканамічнай неплацежаздольнасці і яе папярэджанні, а таксама для ўдасканалення работы камісій па папярэджанні банкруцтва.

У новую рэдакцыю ўключаны 27 пунктаў па пяці напрамках, у тым ліку мерапрыемствы па правядзенні працэдур эканамічнай неплацежаздольнасці, папярэджанні банкруцтва, каардынацыі дзейнасці названых камісій, падрыхтоўцы і навучанні часовых (антыкрызісных) кіраўнікоў.

У дакуменце таксама прапісаны мерапрыемствы, неабходныя пры падачы ў суд заявы даўжніка аб эканамічнай неплацежаздольнасці.

У адпаведнасці з пастановай функцыі па каардынацыі дзейнасці камісій ускладаюцца на Міністэрства эканомікі. Для забеспячэння кантролю за выкананнем зацверджанага комплексу мерапрыемстваў прадугледжана штогадовая справаздача Мінэканомікі ўраду.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

25 студзеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/18/33969
Текущая дата: 23.11.2024