Белорусский портал в Казахстане

Спрошчана форма бухуліку для невялікіх фермерскіх гаспадарак



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Устаноўлены асаблівы парадак бухгалтарскага ўліку для невялікіх сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, якія з`яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі.

Адпаведны ўказ нумар 311 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 31 жніўня.

Фермерскім гаспадаркам з сярэдняй колькасцю работнікаў 15 і менш чалавек і выручкай у год не больш за 110 тыс. базавых велічынь прадастаўляецца з 1 студзеня 2018 года права на вядзенне бухгалтарскага ўліку па спрошчанай форме ў кнізе ўліку даходаў і расходаў сялянскай гаспадаркі, у тым ліку асабіста іх кіраўнікамі.

Указ накіраваны на мінімізацыю затрат у гэтых арганізацыях, звязаных з вядзеннем бухуліку, за кошт скарачэння колькасці прыцягнутых бухгалтарскіх работнікаў і выключэння многіх рэгістраў бухгалтарскага ўліку.

Дакумент дасць магчымасць спрасціць умовы ажыццяўлення дзейнасці гаспадарак і павысіць дзелавую актыўнасць у сферы сельскай гаспадаркі за кошт стварэння на базе асабістых падсобных гаспадарак грамадзян новых фермерскіх гаспадарак.

31 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/2/40577
Текущая дата: 28.04.2024