Белорусский портал в Казахстане

Апублікаваны поўны тэкст праекта закона "Аб генацыдзе беларускага народа"



Праект абнародаваны ў дзень, калі роўна 73 гады таму была прынята Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго.

Крымінальны кодэкс Беларусі можа быць дапоўнены артыкулам за адмаўленне генацыду беларускага народа. Гэта норма змяшчаецца ў праекце закона "Аб генацыдзе беларускага народа", які апублікаваны 9-га снежня на афіцыйным сайце Нацыянальнага прававога партала.

Праект закона ўжо ўнесены ў парламент, плануецца, што ён будзе разгледжаны і прыняты да канца года.

Закон складаецца з пяці артыкулаў і распрацаваны ў мэтах захавання памяці аб мільёнах савецкіх грамадзян, якія сталі ахвярамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.

Згодна з арт. 1 праект закону, генацыдам беларускага народа з`яўляюцца ўчыненыя нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі, нацыяналістычнымі фармаваннямі ў час ВАВ і пасляваенны перыяд злачынства.

Таксама праектам закона прапануецца дапоўніць Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года артыкулам "Адмаўленне генацыду беларускага народа".

Як вынікае з праекту закона, адмаўленне генацыду беларускага народа, якое змяшчаецца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманструемым творы, альбо ў СМІ, у сетцы Інтэрнэт, караецца арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін. 

Максімальнае пакаранне за генацыд беларускага народа ў праекце закона прапануецца ўстанавіць да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Акрамя гэтага, калі закон уступіць у сілу, Генпракуратура павінна будзе прыняць дадатковыя меры па ўсебаковаму, поўнаму і аб`ектыўнаму даследаванню абставін генацыду беларускага народа, устанаўленню асоб, якія маюць дачыненне да яго ўчынення, і іх крымінальнаму пераследу.

Саўмін павінен прымаць меры па ўшанаванні памяці ахвяр генацыду беларускага народа, прызнанні і асуджэнні генацыду беларускага народа на міжнародным узроўні.

Закон набудзе моц праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Крымінальная справа

У пачатку 2021 года генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед узбудзіў крымінальную справу па факце генацыду беларускага народа ў гады ВАВ і пасляваенны час.

Швед на адной з прэс-канферэнцый падкрэсліў, што Мінск будзе ставіць пытанне аб выдачы ваенных злачынцаў, якія яшчэ жывыя, для адкрытага суда на тэрыторыі рэспублікі.

Паводле яго слоў, у рамках расследавання справы аб генацыдзе ўстаноўлены асобы 400 эсэсаўцаў, звязаных з генацыдам беларускага народа ў гады ВАВ, якія жывуць у 17 краінах. Шэраг краін - Літва, Польшча, Латвія ўжо адмовілі Мінску ў прававой дапамозе па гэтай справе. У бліжэйшы час беларускія пракуроры пачынаюць працаваць у расійскіх архівах.

"Інфармацыя новая паступае практычна кожны дзень. Мы зараз пачынаем шчыльна працаваць у архівах Расійскай Федэрацыі", - паведаміў Швед.

Паводле яго слоў, размова ідзе аб мільёнах лістоў звестак аб злачынствах, якія ўчынялі фашысты і іх памагатыя на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Раней Швед заяўляў, што Беларусь перадасць матэрыялы справы аб генацыдзе ў міжнародны трыбунал.

Мінск, 9 снежня 2021
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/2/62230
Текущая дата: 25.12.2024