Пра гэта паведамляе прэс-служба Выканкама
Праект пагаднення быў распрацаваны Расіяй у лютым гэтага года і накіраваны на ўзгадненне ў дзяржавы — удзельніцы СНД. Да яго паступілі заўвагі і прапановы ад Арменіі, Беларусі, Расіі і Таджыкістана.
Падчас пасяджэння плануецца дапрацаваць і ўзгадніць праект дакумента для яго далейшага разгляду статутнымі органамі СНД.
Палажэнні пагаднення заснаваныя на паважанні законнасці, а таксама выкананні правоў чалавека і асноўных свабод і скіраваныя на забеспячэнне больш эфектыўнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў сферы аказання ўзаемнай прававой дапамогі.
Пад персанальнымі звесткамі ў пагадненні разумеецца любая інфармацыя, якая адносіцца да пэўнай фізічнай асобы ці асобы, якую вызначаюць.
Прадметам запыту аб прававой дапамозе могуць быць персанальныя звесткі аб наяўнасці (адсутнасці) грамадзянства дзяржаў бакоў, дакументаў, якія даюць права на пастаяннае (часовае) знаходжанне на тэрыторыях дзяржаў бакоў, аб выдачы віз, што даюць права на ўезд на тэрыторыі дзяржаў бакоў, аб нерухомай маёмасці, зарэгістраванай на імя суб`екта персанальных звестак на тэрыторыях дзяржаў бакоў, аб абавязацельствах маёмаснага характару, якія ёсць у суб`екта персанальных звестак на тэрыторыях дзяржаў бакоў, аб прыцягненні суб`екта персанальных звестак да крымінальнай ці адміністрацыйнай адказнасці на тэрыторыях дзяржаў бакоў.
У мэтах рэалізацыі пагаднення бакі вызначаць цэнтральныя органы, упаўнаважаныя накіроўваць і атрымліваць запыты аб прававой дапамозе і адказы на іх.
У праекце дакумента прапісаныя форма і змест запыту і адказу на яго, механізмы выканання запытаў, магчымыя прычыны адмовы ў аказанні прававой дапамогі, умовы забеспячэння канфідэнцыйнасці і абмежавання ў выкарыстанні інфармацыі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 20 красавіка 2015
Мінск, 20 красавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/20/30629
Текущая дата: 28.12.2024