Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб знаходжанні грамадзян Украіны ў Рэспубліцы Беларусь"



Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, указ прыняты ў сувязі з тым, што зараз назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя павелічэння колькасці грамадзян Украіны, што прыбываюць у Беларусь з Данецкай і Луганскай абласцей, прававы статус якіх у сацыяльнай і працоўнай сферах у Беларусі мае патрэбу ва ўрэгуляванні.

Указ, у прыватнасці, спрашчае працэдуру прызначэння дзяржаўных дапамог грамадзянам Украіны, а таксама дазваляе забяспечыць грамадзянам Украіны, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, права на атрыманне дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі нароўні з непаўналетнімі беларускімі грамадзянамі.

Указ вызваляе грамадзян Украіны ад неабходнасці падаваць у беларускія ўстановы адукацыі ў мэтах залічэння іх непаўналетніх дзяцей дакументаў, якія не могуць быць пададзеныя з-за аб`ектыўных прычын што дазволіць дзецям працягнуць адукацыю і атрымаць доступ да мер сацыяльнай абароны навучэнцаў (карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі; забеспячэнне харчаваннем; забеспячэнне месцамі для пражывання ў інтэрнатах; транспартнае забеспячэнне і іншае).

Указ таксама вызваляе ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволаў на прыцягненне ў Беларусь замежнай працоўнай сілы і спецыяльных дазволаў на права ажыццяўлення працоўнай дзейнасці ў краіне. Пры гэтым тэрмін прыняцця рашэння аб выдачы (адмове ў выдачы) спецыяльных дазволаў на права ажыццяўлення працоўнай дзейнасцю ў Беларусі грамадзянам Украіны не можа перавышаць пяці працоўных дзён, а тэрмін падавання заключэння аб магчымасці (немагчымасці) іх прыцягнення — двух працоўных дзён.

Прыняцце ўказа не пацягне дадатковых затрат рэспубліканскага бюджэту.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 31 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/22/27393
Текущая дата: 23.11.2024