Аб гэтым паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
"Указ прадугледжвае ўвядзенне ў Беларусі ўтылізацыйнага збору з транспартных сродкаў, вызначэнне плацельшчыкаў збору, парадку яго падліку і выплаты. Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама максімальнага ўцягвання адходаў у грамадзянскі абарот у якасці другаснай сыравіны", — адзначаецца ў паведамленні.
Указ устанаўлівае віды і катэгорыі транспартных сродкаў, у дачыненні да якіх будзе выплачвацца ўтылізацыйны збор. "У ліку іншых гэтым зборам будуць абкладацца транспартныя сродкі з электрарухавікамі (за выключэннем аснашчаных гібрыднай сілавой устаноўкай), павышанай праходнасці, самазвалы, прызначаныя для эксплуатацыі ва ўмовах бездарожжа (масай звыш 50 тон), і аўтамабілі, што ўвозяцца фізічнымі асобамі для асабістага карыстання незалежна ад аб`ёму рухавіка", — гаворыцца ў дакуменце.
Утылізацыйны збор будзе выплачвацца па базавых стаўках і каэфіцыентах да іх, якія павінен вызначыць урад, аднаразова за кожны транспартны сродак. "Да такіх транспартных сродкаў адносяцца тыя, што выраблены і адчужаюцца на тэрыторыі краіны, у тым ліку прызначаныя для патрэб вытворцы; што ўвозяцца ў краіну для асабістага карыстання і выпускаюцца ў мэтах абарачэння без абмежаванняў па карыстанні і распараджэнні; што ўвезены з тэрыторый дзяржаў — членаў Мытнага саюза і падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі", — сказана ва ўказе.
"Плацельшчыкамі ўтылізацыйнага збору прызнаюцца юрыдычныя і фізічныя асобы, якія вырабілі і рэалізавалі аўтатранспарт на тэрыторыі краіны; ажыццявілі мытнае дэклараванне транспарту для выпуску ў свабоднае абарачэнне або змяшчэння пад мытную працэдуру выпуску для ўнутранага спажывання; увезлі ў краіну з тэрыторый дзяржаў — членаў Мытнага саюза транспартныя сродкі для пастаяннага размяшчэння; набылі ва ўласнасць, гаспадарчае вядзенне або аператыўнае кіраванне транспартныя сродкі, у дачыненні да якіх утылізацыйны збор не быў выплачаны", — паведамляе прэс-служба.
Вызваляцца ад утылізацыйнага збору, згодна з указам, будуць "транспартныя сродкі, што ўвозяцца фізічнымі асобамі, прызнанымі бежанцамі або якія атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне ў Беларусі, што ўвозяцца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі, а таксама што выраблены беларускімі арганізацыямі, якія прынялі на сябе абавязацельства арганізаваць бяспечнае абарачэнне адходаў, што ўтварыліся ў выніку страты транспартнымі сродкамі сваіх спажывецкіх уласцівасцяў".
Збіранне збору ўскладзена на ўпаўнаважаныя Саветам міністраў органы дзяржаўнага кіравання (на ДМК — пры ўвозе аўтатранспартнага сродку, МПЗ — пры вытворчасці яго на тэрыторыі Беларусі).
Дату падпісання ўказа, як і тэрмін яго ўваходжання ў сілу, прэс-служба не называе.
Інфармацыя аб тым, што ўказ аб утылізацыйным зборы падпісаны, была распаўсюджана прэс-службай прэзідэнта пасля таго, як раніцай 6 лютага электронная газета "Ежедневник" паведаміла: такі дакумент быў падпісаны ў пачатку лютага і набудзе моц 1 сакавіка.
Чуткі аб увядзенні ў Беларусі ўтылізацыйнага збору ў дачыненні да аўтамабіляў з`явіліся мінулай восенню. Меркавалася, што збор будзе ўведзены 1 студзеня. Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый — Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі (БНПА) і Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА) — папярэджвалі ўлады аб магчымых негатыўных наступстваў такога ўказа і настойвалі на яго публічным абмеркаванні. Як высветлілася, дабіцца гэтага ім так і не ўдалося.
Як паведаміў член савета БНПА Сяргей Варывода, ні іх асацыяцыя, ні БАА ў абмеркаванні афіцыйнага праекта ўказа не ўдзельнічалі. Між тым, дадаў ён, пры распрацоўцы такога ўказа павінны былі ўлічвацца не толькі інтарэсы вытворцаў, але і магчымыя макраэканамічныя наступствы — такія, напрыклад, як адток капіталу і зніжэнне падатковых паступленняў.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
6 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/23/24950
Текущая дата: 27.12.2024