Учора адбылося чарговае пасяджэнне трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў пятага склікання, на якім дэпутаты разгледзелі адзінаццаць законапраектаў.
Абмяркоўваліся праекты законаў «Аб беларусах замежжа», «Аб унясенні змен і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях», «Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі» і іншыя. Таксама вылучаўся блок законапраектаў, якія датычыліся ратыфікацыі дагавораў з іншымі дзяржавамі: Лаосам, Бангладэш, Узбекістанам, ААЭ.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вельмі актыўна абмяркоўвалі праект Закона «Аб беларусах замежжа», які прадстаўляла Алена Купчына, намеснік міністра замежных спраў. Па яе словах, праца над законапраектам ішла не адзін год. Абмеркаванне канцэпцыі будучага закона праходзіла з удзелам найбольш уплывовых арганізацый, якія аб’ядноўваюць беларускія дыяспары. Таксама прыняцця закона вельмі жадалі ўдзельнікі апошняга з’езда беларусаў свету «Бацькаўшчына».
— Беларусь зацікаўлена ў развіцці адносін з тымі людзьмі, якія памятаюць сваю гістарычную радзіму, — сказала Алена Купчына. — Нашы суайчыннікі ў замежжы — добры рэсурс для прасоўвання іміджу краіны за мяжой. Закон у любым выпадку стане вялікім крокам наперад, які прадэманструе, што дзяржава не адварочваецца ад беларусаў, якія знаходзяцца па-за межамі краіны. Законапраект закладвае першапачатковую сістэму, якую можна будзе карэктаваць у будучыні.
Па розных ацэнках за мяжой жыве 2-3,5 мільёна беларусаў. (Міністэрства замежных спраў называе лічбу ў 1,5 мільёна). Па ўсім свеце раскідана шмат буйных беларускіх суполак.
Існуючае рэгуляванне, па меркаванні Алены Купчынай, характарызуецца пэўнымі недахопамі: адсутнасцю адзіных падыходаў у розных актах, рознай тэрміналогіяй, адсутнасцю адзінага дзяржаўнага органа, які быў бы адказны за правядзенне агульнай палітыкі ў дачыненні да беларусаў замежжа, нявызначанасцю катэгорыі асоб, якія лічацца «беларусамі замежжа». У законапраекце прапануецца ліквідаваць гэтыя недахопы. Адзіным органам па справах беларускіх дыяспар будзе прызначана Міністэрства замежных спраў. Статус «беларусаў замежжа» атрымаюць грамадзяне РБ, што жывуць за мяжой, замежныя грамадзяне, чые прамыя продкі пражывалі на тэрыторыі Беларусі, а таксама замежныя грамадзяне, якія ідэнтыфікуюць сябе з Беларуссю, яе культурай, гісторыяй і традыцыямі.
Дэпутат Валянціна Верас запыталася пра наступствы, якія будучы закон можа прынесці дзяржаўнаму бюджэту. Намеснік міністра адказала, што зараз ніякіх выдаткаў на патрабуецца. Магчыма, пры аналізе першых вынікаў дзейнасці гэтага закона пытанне аб фінансавых выдатках будзе перагледжана. Законапраект быў прыняты дэпутатамі ў першым чытанні.
Праект Закона РБ «Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі» для журналістаў пракаментаваў старшыня Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Дзмітрый Харытончык:
— Законапраект будзе карэктаваць існуючыя нормы з улікам практыкі ў нашай краіне. Акрамя таго, ён прыводзіцца ў адпаведнасць з ужо падпісанымі Беларуссю дагаворамі ў межах Адзінай эканамічнай прасторы. Законапраект вызначае некаторыя новыя паняцці. Гэта значыць, што сфера яго ўжывання будзе вельмі высокай. Больш самастойным будзе і наш антыманапольны орган. Згодна з законапраектам, дзяржаўным установам будзе забаронена любым чынам абмяжоўваць канкурэнцыю і замінаць перамяшчэнню тавараў па рэспубліцы.
У Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях будзе ўведзены артыкул 23.86, які прадугледжвае адказнасць за прадстаўленне ў наём жылля, пабудаванага, рэканструяванага або набытага з дапамогай ільготнага крэдыту, да яго пагашэння.
Яраслаў Лыскавец
Звязда, 23 лістапада 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/24/24200
Текущая дата: 27.11.2024