Дакумент, які набыў моц з моманту падпісання, 12 красавіка, прадугледжвае скарачэнне колькасці работнікаў дзяржаўных органаў і арганізацый у сярэднім на 25%, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Указ зацвярджае новую тыпавую структуру мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, парадак устанаўлення колькасці работнікаў апаратаў канцэрнаў, дзяржустаноў, бюджэтных арганізацый, што фінансуюцца з бюджэтаў абласнога, базавага і пярвічнага ўзроўняў, раённых і сельскіх выканкамаў.
Колькасць гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённых выканкамаў і мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання), сельскіх, пасялковых выканаўчых камітэтаў устанаўліваецца абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі ў межах колькасці работнікаў, замацаванай ва ўказе, паведамляе прэс-служба.
Вызваленым дзяржслужачым даецца на перыяд да працаўладкавання, але не больш як на 12 месяцаў з дня звальнення, права на адтэрміноўку вяртання (пагашэння) крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю), набыццё жылля, а таксама для аплаты навучання пры атрыманні першай вышэйшай адукацыі іх дзецьмі. Ім даецца права на медыцынскае абслугоўванне ва ўстановах аховы здароўя, у якіх яны абслугоўваліся да звальнення.
На шэраг міністэрстваў указ ускладае дадатковыя задачы і функцыі.
Так, на Міністэрства гандлю — у частцы забеспячэння выканання арганізацыямі і грамадзянамі заканадаўства ў сферы гандлю, правядзення адзінай палітыкі ў галіне дзяржзакупак тавараў (работ, паслуг), каардынацыі выставачнай і кірмашовай дзейнасці ў краіне, выдачы ліцэнзій на ўвоз і вываз тавараў, уключаных у Адзіны пералік тавараў, да якіх ужываюцца забароны ці абмежаванні на ўвоз ці вываз дзяржавамі — членамі Мытнага саюза ў межах ЕўрАзЭС у гандлі з трэцімі краінамі.
На Міністэрства замежных спраў ускладаюцца дадатковыя задачы і функцыі па каардынацыі развіцця тавараправоднай сеткі, а таксама выставачнай і кірмашовай дзейнасці за мяжой, мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання знешняга гандлю, дзейнасці па ўзаемадзеянні са СГА.
Міністэрства эканомікі возьме на сябе функцыі па каардынацыі ўзаемадзеяння рэспубліканскіх органаў кіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Саўміну, па пытаннях узаемадзеяння з Еўразійскай эканамічнай камісіяй (ЕЭК).
Ліквідуецца Рэспубліканскі працоўны арбітраж. Да 1 ліпеня 2013 года ўраду неабходна будзе забяспечыць вызначэнне парадку і ўмоў дзейнасці працоўных арбітражаў. Прававы інстытут працоўных арбітражаў, які непасрэдна вырашае калектыўныя працоўныя спрэчкі, будзе захаваны.
Савету міністраў даручана да 1 мая 2013 года ўнесці на разгляд кіраўніка дзяржавы прапановы па павышэнні ўзроўню матэрыяльнага забеспячэння дзяржслужачых. Акрамя таго, сумесна з Адміністрацыяй прэзідэнта і дзяржсакратарыятам Савета бяспекі Саўмін павінен унесці прапановы па аптымізацыі існай сеткі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі.
Да 1 ліпеня Савету міністраў даручана ўнесці прапановы па рэфармаванні інстытута натарыята і забяспечыць скарачэнне колькасці работнікаў апаратаў канцэрнаў.
Дзяржсакратарыяту Савета бяспекі да 1 чэрвеня неабходна праінфармаваць прэзідэнта аб аптымізацыі структуры і скарачэнні колькасці пракурорскіх работнікаў, работнікаў органаў пракуратуры, ваенных судоў і сілавых структур.
Кіраўнікам дзяржорганаў і іншых дзяржарганізацый даручана да 1 ліпеня прывесці штатныя расклады ў адпаведнасць з гэтым указам і пералікам пасад работнікаў, якія ажыццяўляюць тэхнічнае абслугоўванне і забяспечваюць дзейнасць дзяржорганаў, якія не адносяцца да дзяржаўных пасад, што зацвярджаюцца ўрадам.
Абласным і Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам да 1 ліпеня даручана прывесці сваю структуру і забяспечыць прывядзенне структуры гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах у адпаведнасць з гэтым указам.
Старшыням абласных выканкамаў неабходна на працягу 2013 года забяспечыць аптымізацыю колькасці сельскіх (пасялковых) выканкамаў, а таксама колькасці іх работнікаў.
Акрамя таго, Савету міністраў да 1 студзеня 2014 года неабходна забяспечыць аптымізацыю сістэмы дзяржустаноў, непасрэдна падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржкіравання, і скарачэнне колькасці работнікаў, якія фінансуюцца з бюджэту, у цэлым на 25%.
Персанальная адказнасць за правядзенне аптымізацыі колькасці дзяржслужачых і прымяненне падстаў іх звальнення ўскладзена на кіраўнікоў адпаведных дзяржорганаў і арганізацый.
Указаныя кіраўнікі таксама абавязаныя прыняць меры па працаўладкаванні дзяржслужачых, якія падлягаюць вызваленню пры рэалізацыі гэтага ўказа, з улікам іх прафесіі, кваліфікацыі і раней занятай пасады, у тым ліку шляхам пераводу на іншую, не звязаную з дзяржаўнай службай працу.
У студзені Лукашэнка правёў нараду па пытаннях аптымізацыі сістэмы дзяржорганаў, на якой заявіў пра неабходнасць стварэння ў Беларусі "кампактнай і эфектыўна працуючай кіраўнічай структуры ў сістэме дзяржкіравання".
"Я адчуваю, што 25% мы проста можам скараціць, вызвалім амаль 130 млн. долараў па годзе. Гэта добрыя грошы. І плюс з бюджэту дабавім, і гэта той фонд, якім мы можам карыстацца для павышэння заработнай платы астатнім. Таму давайце такім чынам пойдзем і за першае паўгоддзе поўнасцю утрасём гэту структуру, арыентуючыся на 25% скарачэння колькасці. Дваццаць пяць працэнтаў у цэлым — гэта святое. Далей можна забыцца пра гэта пытанне, таму што ў параўнанні з іншымі краінамі ў нас і колькасць мізэрная, а што да грашовага забеспячэння, так яно наогул ніякае".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 12 красавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/27/20522
Текущая дата: 27.12.2024