У Беларусі зацверджаны квоты на вытворчасць у 2013 годзе алкагольнай прадукцыі, а таксама нехарчовага этылавага спірту, дэзінфекцыйных сродкаў, антысептычных лекавых і ветэрынарных сродкаў, што адносяцца да нехарчовай прадукцыі з утрыманнем спірту.
Адпаведная пастанова № 1232 прынята Саветам міністраў 28 снежня 2012 года і апублікаваная на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.
Паводле дакумента, у 2013 годзе дазволена вырабіць 19,63 млн. дэкалітраў (дал) гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў (на 2,26% менш, чым у 2012 годзе). Квота на выпуск шампанскага і іншых пеністых він павялічана на 5,5% (да 1,835 млн. дал), віна вінаграднага — зніжана на 14,9% (да 3,562 млн. дал), вінаграднага арыгінальнага віна засталася ранейшай (5 тыс. дал).
Квота на вытворчасць каньяку зацверджана ў 408 тыс. дал (на 20,3% менш, чым у 2012 годзе), брэндзі — 120 тыс. дал (у 2,5 разу больш).
Квота на выпуск пладовых мацаваных ардынарных він устаноўлена толькі для рэалізацыі на экспарт. Іх дазволена вырабіць 15 тыс. дал. Квота на вытворчасць він пладовых мацаваных марачных, палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі зніжана на 12,3% да 15,98 млн. дал, а фруктова-ягадных натуральных він — павялічана на 34% да 293 тыс. дал.
Квота на вытворчасць віскі зацверджана ў 118 тыс. дал (на 15,7% больш), тэкілы — 5 тыс. дал (без змяненняў), рому — 10 тыс. дал (на 40% менш), кальвадоса — 10 тыс. дал (на 67% менш), кальвадоснага дыстыляту — 15 тыс. дал (без змяненняў).
Квоты на вытворчасць алкагольнай прадукцыі ў Беларусі зацвярджаюцца штогод зыходзячы з аб`ёмаў яе спажывання ў рэспубліцы. У 2012 годзе квоты карэктаваліся адзін раз у жніўні.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 5 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/28/18792
Текущая дата: 24.11.2024