Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі вызначаны парадак паступлення замежнай бязвыплатнай дапамогі



Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Упраўлення справамі Прэзідэнта ад 27 жніўня 2020 года № 502 / 4, якое 28 жніўня афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з дэкрэтам № 3 «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе». Згодна з пастановай, дапамога павінна паступаць на падставе дагавора, дароўнага ліста, пацверджанага атрымальнікам, запыту, пацверджанага адпраўніком, іншага дакумента, які змяшчае звесткі аб памеры (суме, колькасці), умовах прадастаўлення дапамогі і мэтах яе выкарыстання, альбо дакумента, які пацвярджае залічэнне на дабрачынны рахунак дапамогі ад замежных ананімных ахвярадаўцаў. Дакументы могуць быць аформлены на папяровым носьбіце ці ў электронным выглядзе.

Юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права звярнуцца ў Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта па рэгістрацыю дапамогі да яе ўвозу ў Беларусь у дачыненні да лекавых сродкаў, тавараў, якія патрабуюць спецыяльных умоў захоўвання, якія хутка псуюцца, а таксама неабходных для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і іншых, за выключэннем вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі. Пры гэтым неабходна хадайніцтва кампетэнтнага органа, які выдаў заключэнне аб мэтазгоднасці вызвалення дапамогі ад падаткаў, збораў (пошлін).

Пастановай вызначаны парадак правядзення аналізу дасягнення чаканай эканамічнай і сацыяльнай эфектыўнасці выкарыстання такой дапамогі, а таксама прыняцця мер, накіраваных на папярэджанне і мінімізацыю негатыўных наступстваў яе нямэтавага выкарыстання. Таксама ўстаноўлены парадак абмену інфармацыяй па яе атрыманні і выкарыстанні.

Пастанова ўступіла ў сілу з 27 жніўня.

Звязда, 28 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/5/55733
Текущая дата: 22.11.2024