Аб гэтым паведаміў генеральны пракурор Аляксандр Канюк перад пасяджэннем рэспубліканскай каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй.
"Наша задача сёння - выпрацаваць тактыку, канкрэтныя меры па выпраўленні сітуацыі", - сказаў Аляксандр Канюк.
Недахопы ў дзейнасці праваахоўных органаў сёння ёсць, адзначыў генпракурор.
"Я не магу сказаць, што яны маюць сістэмны характар. Тым не менш сярод іх ёсць вельмі сур`ёзныя. Наша галоўная задача - выпрацаваць тактычныя моманты выпраўлення сітуацыі. Галоўнае - гэта аператыўна-вышуковая дзейнасць, дзейнасць сілавікоў (каб не парушаліся правы чалавека), следства і пракурорскі нагляд", - сказаў ён.
Гаворачы пра барацьбу з карупцыяй, Аляксандр Канюк адзначыў, што сёння дастаткова сродкаў, метадаў і нарматыўнай базы. Няма неабходнасці нешта кардынальна мяняць, лічыць ён. Разам з тым асобныя карэктывы ў заканадаўства ўносяцца. Так, праектам закона "Аб змяненні законаў па пытаннях барацьбы з карупцыяй" прапануецца ўвесці адказнасць для юрыдычных асоб за дачу хабару.
Журналісты таксама цікавіліся, як генпракурор адносіцца да правакацый з боку праваахоўных органаў.
"Гэта агідна, калі такое адбываецца. Суд ніколі такіх доказаў не прыме. Што датычыцца аператыўнага эксперыменту, ён прадугледжаны заканадаўствам. Ва ўмовах выключнай латэнтнасці гэтых злачынстваў у нас няма іншых спосабаў іх выявіць, а выяўляць трэба, раскрываць", - сказаў на заканчэнне ён.
На пасяджэнні абмяркоўваюцца меры па павышэнні якасці аператыўна-вышуковай і следчай работы, падтрымання дзяржаўнага абвінавачання, эфектыўнасці пракурорскага нагляду ў эканамічнай сферы.
Мерапрыемства накіравана на паляпшэнне работы на стадыях дасудовага і судовага вядзення па справе, а таксама забеспячэнне вяртання ў краіну валютнай выручкі за пастаўленую прадукцыю і мэтавага расходавання бюджэтных сродкаў.
Апроч членаў каардынацыйнай нарады, на мерапрыемстве прысутнічаюць кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась.
28 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/7/49494
Текущая дата: 22.11.2024