Белорусский портал в Казахстане

У Расіі прыняты закон аб ізаляцыі рунэту



Закон уступіць у сілу 1 лістапада 2019 года.

Расійская Дзярждума ў другім чытанні прыняла законапраект аб "забеспячэнні бяспечнага і ўстойлівага функцыянавання" расійскага сегмента інтэрнэту. Закон дазволіць ізаляваць рунэт ад астатняга свету ў выпадку якой-небудзь пагрозы. Праўда, пакуль круг гэтых пагроз выразна не акрэслены.

Спісам пагроз зоймецца расійскі ўрад. Яно ж складзе мэты і задачы вучэнняў, у час якіх будуць адпрацаваны практычныя навыкі аператараў сувязі, уладальнікаў сетак сувязі і кропак абмену трафікаў і г. д.

Згодна з законам, у Расіі будуць створаны тэхнічныя сродкі процідзеяння пагрозам. З іх дапамогай будзе магчыма блакаваць любыя рэсурсы. Гэты інструментар бязвыплатна раздадуць аператарам сувязі. Іх ужываць трэба будзе толькі ў выпадку ўзнікнення пагрозы.

Указанні ў "ваенны час" па блакаванням будзе раздаваць новы орган у складзе Раскамнагляда - цэнтр маніторынгу і кіравання. Гэты ж цэнтр зоймецца пошукам пагроз.

А з 1 студзеня 2021 года ў Расіі запрацуе ўласная нацыянальная сістэма даменных імёнаў, якой абавязаны будуць карыстацца аператары сувязі.

Звязда, 11 красавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/8/47524
Текущая дата: 29.12.2024