На грамадскае абмеркаванне да 29 красавіка вынесены праект закона "Аб змяненні законаў па пытаннях вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай з утрыманнем спірту прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту", паведаміў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Праект закона прадугледжвае карэкціроўку законаў ад 27 жніўня 2008 года "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай з утрыманнем спірту прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту" і ад 30 снежня 1997 года "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь".
Арганізатар грамадскага абмеркавання — Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Як адзначаецца ў абгрунтаванні праекта, прадугледжана прадастаўленне права на ажыццяўленне вытворчасцi, аптовага гандлю, захоўвання (як вiду прадпрымальнiцкай дзейнасцi) прадукцыі і спірту толькі юрыдычным асобам Беларусі.
Таксама ажыццяўленне рознічнага гандлю алкагольнымі напоямі дазволенае толькі беларускім юрыдычным асобам, за выключэннем рознічнага гандлю ў аб`ектах грамадскага харчавання ў разліў.
Права на экспарт і імпарт прадукцыі і спірту даецца толькі юрыдычным асобам Беларусі, за выключэннем імпарту нехарчовай з утрыманнем спірту прадукцыі, расфасаванай у спажывецкую ўпакоўку ёмістасцю не большай за 1 лiтр (масай не большай за 1 кг) — тут права даецца таксама індывідуальным прадпрымальнікам. Даванне права на ажыццяўленне вытворчасці і абароту падакцызных тавараў магчымае толькі беларускім юрыдычным асобам.

Таксама ў праект закона пра алкаголь унесены шэраг зменаў у частцы ліцэнзавання відаў дзейнасці, звязаных з вытворчасцю і абаротам прадукцыі і спірту. Прадугледжваецца пашырэнне пераліку выпадкаў, калі не трэба атрымліваць ліцэнзію на аптовы гандаль і захоўванне (як вiд прадпрымальнiцкай дзейнасцi) алкагольнай прадукцыі.
Прапануецца ўдакладніць норму аб нераспаўсюджванні ліцэнзавання імпарту на алкагольныя напоі, якія ўвозяцца для рэалізацыі ў магазінах бяспошліннага гандлю. Змена фармулёўкі звязаная з тым, што пры правапрымяняльнай практыцы магчымыя выпадкі, калі кантралюючыя органы могуць ставіць пад сумнеў правамоцнасць распаўсюджвання выключнага права дзяржавы на імпарт для алкагольных напояў, якія будуць прададзеныя фізічным асобам.
Са зменамі і дапаўненнямі можна азнаёміцца на сайце pravo.by.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 красавіка 2019
Мінск, 20 красавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/8/47669
Текущая дата: 22.11.2024