Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні Дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду



Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 92 аб стварэнні Дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду.

Новая ўстанова неабходная для забеспячэння незалежнасці органаў дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду ад суб`ектаў гаспадарання (энерга- і газазабеспячальных арганізацый), паведамляе прэс-служба прэзідэнта. Са з`яўленнем такой установы таксама будуць раздзеленыя функцыі кіравання вытворча-гаспадарчай і нагляднай дзейнасцю энерга- і газазабеспячальных арганізацый.

"Указ скіраваны на захаванне нагляду за ўстойлівай працай аб`яднанай энергетычнай сістэмы Беларусі, арганізацыю бяспекі жыцця і здароўя людзей, устойлівае функцыянаванне энергетычнага і газавыкарыстальнага абсталявання, сетак энерга- і газазабеспячэння", — гаворыцца ў паведамленні.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 лютага 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/9/46946
Текущая дата: 29.12.2024