Белорусский портал в Казахстане

Увайшлі ў сілу патрабаванні да віртуальных гульнявых устаноў



Увайшоў у сілу парадак ажыццяўлення дзейнасці ў сферы гульнявага бізнесу па ўтрыманні віртуальнай гульнявай установы, зацверджаны пастановай Савета міністраў № 139 ад 1 сакавіка 2019 года.

Дакумент прыняты ў мэтах рэалізацыі ўказа прэзідэнта ад 7 жніўня 2018 года № 305 "Аб удасканаленні прававога рэгулявання гульнявага бізнесу". 

Пастановай таксама зацверджаныя патрабаванні да віртуальнай гульнявай установы і парадак правядзення экспертызы віртуальнай гульнявай установы на адпаведнасць такім патрабаванням. 

Устаноўленае, што арганізатары азартных гульняў, якія ажыццяўляюць дзейнасць па ўтрыманні букмекерскай канторы і (або) таталізатара з выкарыстаннем інтэрнэту на падставе ліцэнзіі, выдадзенай да 1 красавіка 2019 года, да 1 красавіка 2021 года забяспечваюць захаванне ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, што выстаўляюцца пры ўтрыманні букмекерскай канторы і (або) таталізатара, да ўнясення адпаведных змен у ліцэнзію. 

Вызначаны памер грашовых сродкаў на спецыяльным рахунку, адкрытым у банку або нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі Беларусі, наяўнасць якога абавязаны забяспечыць арганізатар азартных гульняў пры ажыццяўленні дзейнасці па ўтрыманні віртуальнай гульнявай установы. Згодна з пастановай, гэты памер складае 90.000 базавых велічынь, а пры арганізацыі толькі букмекерскіх анлайн-гульняў і (або) анлайн-гульні таталізатара — 20.000 базавых велічынь. 

Спецыяльны рахунак з`яўляецца гарантаваным фондам, прызначаным для своечасовага пералічэння (пераводу) арганізатарам азартных гульняў выйгрышаў (вяртання незгуляных ставак), а таксама выплаты падаткаў, збораў (пошлін), пеняў і іншых абавязковых плацяжоў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 красавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/1/47395
Текущая дата: 05.05.2024