Пра гэта падчас абмеркавання праекта закона аб УНС і змяненняў у Выбарчы кодэкс заявіла старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Святлана Любецкая.
Як адзначыла Святлана Любецкая, законапраект «Аб Усебеларускім народным сходзе» з’яўляецца працягам рэалізацыі тых задач, якія былі пастаўленыя яшчэ падчас рэспубліканскага рэферэндуму.
«Мы прынялі абноўленую Канстытуцыю, і тыя палажэнні, якія былі закладзеныя ў ёй, натуральна, павінны быць рэалізаваны, каб тыя нормы, якія замацаваныя ў Асноўным законе не засталіся фармальнымі на паперы, а атрымалі сваё развіццё ў спецыяльным заканадаўстве. Праект закона аб УНС — гэта і ёсць такое спецыяльнае заканадаўства», — падкрэсліла дэпутат.

Па словах старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве, Усебеларускі народны сход з’яўляецца нацыянальным унікальным вопытам прававога рэгулявання.
«Прамых аналагаў такога інстытута, як Усебеларускі народны сход, у міжнароднай практыцы няма. Ёсць элементы. Ёсць элементы і ў заходнееўрапейскай прававой сістэме, ёсць у нашых суседзяў на постсавецкай прасторы розныя элементы ў дачыненні да тых сістэм, як функцыянуе іх дзяржава», — дадала Святлана Любецкая.

Дэпутат заўважыла, што інстытут УНС для нашай краіны не навіна.
«Мы мелі практычны досвед работы такога органа, які і быў пакладзены ў аснову распрацоўкі праекта. Гэта наша нацыянальная прававая думка. Усё бывае ў жыцці: яна рухаецца, законы таксама развіваюцца. Мы спадзяемся, што гэта першае фармальнае замацаванне на ўзроўні заканадаўства такога інстытута будзе далей развівацца з улікам таго, як будзе далей рухацца наша жыццё і якія патрэбы ў дзяржаўным ладзе і заканадаўчым рэгуляванні будуць стаяць на парадку дня», — падкрэсліла Святлана Любецкая.

Звязда, 1 лістапада 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/1/66981
Текущая дата: 25.11.2024