Белорусский портал в Казахстане

У Даніі больш не будуць спальваць Каран



Парламент Даніі прыняў закон, які забараняе спальваць рэлігійныя тэксты. Публічныя спаленні Карана цяпер прызнаныя недапушчальнымі.

Акцыі па спаленні галоўнай свяшчэннай кнігі мусульман у Даніі праходзілі неаднаразова. Падобнае апаганьванне Карана выклікала моцнае асуджэнне з боку многіх членаў Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва. У выніку такой абразы пачуццяў вернікаў у краіне істотна ўзрасла тэрарыстычная пагроза.

Рашэннем гэтай праблемы стала прыняцце закона, які забараняе непрымальнае абыходжанне з тэкстамі, якія маюць вялікае значэнне для прызнаных рэлігійных супольнасцяў.

Звязда, 7 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/1/71699
Текущая дата: 27.12.2024