Белорусский портал в Казахстане

Беларусам і ўкраінцам спросцяць атрыманне грамадзянства Расіі



У МУС вядуць працу над законапраектам, які ўнясе змены ў закон "Аб грамадзянстве Расійскай Федэрацыі".

Беларусаў і ўкраінцаў могуць вызваліць ад неабходнасці праходзіць сумоўе на рускай мове пры атрыманні расійскага грамадзянства, паведамляюць РІА "Новости" са спасылкай на прэс-службу Міністэрства ўнутраных спраў.

На дадзены момант у ведамстве вядуць працу над законапраектам, які ўнясе змены ў закон "Аб грамадзянстве Расійскай Федэрацыі". Калі ўсе неабходныя працэдуры будуць праведзены, праект паступіць ва ўрад.

Як адзначаецца ў паведамленні, у Беларусі руская мова з`яўляецца адной з дзяржаўных, а грамадзяне Украіны выкарыстоўваюць яе ў сямейным коле і культурнай сферы, акрамя таго, па менталітэту яны блізкія да расіянаў.

У цяперашні час для атрымання грамадзянства Расійскай Федэрацыі неабходна мець від на жыхарства, пражываць у краіне не менш за пяць гадоў з моманту яго атрымання, мець пастаянную працу з афіцыйным заробкам, валодаць рускай мовай і адмовіцца ад іншага грамадзянства.

Мінск, 26 ліпеня 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/11/44434
Текущая дата: 29.12.2024