Урадам прынятае рашэнне аб пераносе працоўных дзён у 2018 годзе. Гэта замацавана пастановай Саўміна ад 29 лістапада 2017 года № 903.
Згодна з дакументам, працоўныя дні у 2018 годзе пераносяцца: з аўторка 2 студзеня — на суботу 20 студзеня; з пятніцы 9 сакавіка — на суботу 3 сакавіка; з панядзелка 16 красавіка — на суботу 14 красавіка; з панядзелка 30 красавіка — на суботу 28 красавіка; з панядзелка 2 ліпеня — на суботу 7 ліпеня; з панядзелка 24 снежня — на суботу 22 снежня; з панядзелка 31 снежня — на суботу 29 снежня.
Арганізацыям дадзенае права з улікам спецыфікі вытворчасці (працы) ажыццяўляць перанос працоўных дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Пастанова прынятая згодна з часткай 6 артыкула 136 Працоўнага кодэкса Беларусі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 лістапада 2017
Мінск, 29 лістапада 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/13/41417
Текущая дата: 15.11.2024