"Важна, каб да прыманых законаў была сацыяльная лаяльнасць, каб яны адпавядалі жаданням грамадства", — заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч, выступаючы 26 чэрвеня на закрыцці другой сесіі верхняй палаты шостага склікання.
Паводле яго слоў, пры фарміраванні плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год Саветам Рэспублікі прапанавана ўключыць у яго законы, якія адпавядаюць названым мэтам. Гэта — законапраекты аб электраэнергетыцы, аб карэкціроўцы законаў пра падтрымку малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, аб абыходжанні з адходамі, аб рэкламе, аб адміністрацыйных правапарушэннях у сферы антыманапольнага рэгулявання і многае іншае.
Да восеньскай сесіі, як адзначыў Мясніковіч, "трэба будзе вырашыць шмат адказных задач па дадатковых мерах па забеспячэнні эканамічнай бяспекі і сацыяльнай стабільнасці".
Цяпер Савет Рэспублікі па даручэнні прэзідэнта завяршае падрыхтоўку законапраекта аб унясенні паправак у закон аб аўтарскім праве і сумежных правах. "Ёсць тут цэлы шэраг спрэчных пытанняў, якія трэба зняць найбліжэйшым часам. У кастрычніку гэты праект закона будзе ўнесены ў Палату прадстаўнікоў", — сказаў старшыня СР НС.
"У міжсесійны перыяд варта засяродзіцца на вырашэнні задач, якія спрыяюць дынамічнаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю краіны", — заявіў ён.
Важнай, паводле слоў Мясніковіча, уяўляецца падрыхтоўка асноўнага фінансавага дакумента краіны — закона аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год, а таксама законапраектаў, якія ўдасканальваюць падатковую сістэму і ўпарадкоўваюць бюджэтныя адносіны.
Таксама трэба будзе праца над законапраектамі, скіраванымі на карэкціроўку нормаў Банкаўскага кодэкса, законаў "Аб неплацежаздольнасці і банкруцтве", "Аб абароне правоў спажыўцоў", сказаў Мясніковіч.
У перспектыве будзе работа па карэкціроўцы законаў "Аб інвестыцыях", "Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і пераўтварэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы" і шэрагу іншых.
У перспектыве будзе работа па карэкціроўцы законаў "Аб інвестыцыях", "Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і пераўтварэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы" і шэрагу іншых.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 27 чэрвеня 2017
Мінск, 27 чэрвеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/14/39771
Текущая дата: 15.11.2024