У суботу польскі Сэйм галасамі кансэрватыўнай большасьці прыняў закон аб Дзяржаўнай судовай радзе і судах агульнай юрысдыкцыі.
Новы закон дае магчымасьць міністру юстыцыі кантраляваць працу судоў і тым самым парушаць прынцып падзелаў уладаў.
Палітыкі кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць», у сваю чаргу, заяўляюць, што прыняцьце новага закону разбурыць «паталягічную закрытасьць і карупцыю» судзейскага асяродзьдзя.
Супраць закону ў нядзелю каля польскага Сэйму пратэстуе больш за дзесяць тысячаў чалавек. Частка дэманстрантаў заяўляе, што не пакіне пляцоўку перад Сэймам.
Прысутныя скандуюць «Не аддамо дэмакратыі». «Роўнасьць, вольнасьць, салідарнасьць».
Радыё Свабода, 16 ліпеня 2017
Радыё Свабода, 16 ліпеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/14/40037
Текущая дата: 15.11.2024