Аб гэтым 7 снежня заявіў выконваючы абавязкі кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Міцкевіч у Палаце прадстаўнікоў на семінары, прысвечаным заканатворчаму працэсу ў Беларусі.
Валерый Міцкевіч адзначыў, што ў Беларусі дзейнічае 1871 нарматыўны прававы акт, уключаючы кодэксы. З іх 1216 нарматыўных прававых актаў з`яўляюцца праварэгулюючымі.
"Гэта колькасць з`яўляецца цалкам прымальнай для нашай дзяржавы. Мы маем кампактную збалансаваную і дакладна выбудаваную па іерархіі сістэму заканадаўства. Нам удалося не дапусціць раздування дзеючай прававой базы, так званай інфляцыі заканадаўства, пазбегнуць памылак некаторых краін, дзе ў вялікай колькасці актаў блытаюцца не толькі грамадзяне, але і самі кіраўнікі", - сказаў выконваючы абавязкі кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.
Ён дадаў, што пытанні ўдасканалення заканадаўчай дзейнасці заўсёды знаходзіліся пад пільнай увагай кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт патрабуе якаснай прапрацоўкі кожнага дакумента. У сувязі з гэтым Валерый Міцкевіч падкрэсліў асаблівую значнасць гэтага семінара ў Палаце прадстаўнікоў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Канстытуцыйнага суда, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, дэпутаты.
7 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/15/37928
Текущая дата: 15.11.2024