Пастановай Савета міністраў і Нацыянальнага банка ад 8 верасня 2016 года № 707/23 скарэктаваныя правілы ўстаноўкі і выкарыстання індывідуальнымі прадпрымальнікамі плацежных тэрміналаў, паведаміла прэс-служба ўрада.
Дакументам, у прыватнасці, прадугледжаная магчымасць выкарыстання аднаго плацежнага тэрмінала, што дазваляе весці раздзельны ўлік аперацый прыёму аплаты, у размешчаных на плошчах аднаго гандлёвага цэнтра і (або) тэрыторыі аднаго рынку некалькіх аб`ектах, у якіх дзейнасць ажыццяўляецца адным або некалькімі індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Пры гэтым індывідуальны прадпрымальнік павінен забяспечыць магчымасць дастаўкі плацежнага тэрмінала да трымальніка банкаўскай плацежнай карткі непасрэдна ў аб`ект, дзе робіцца аплата тавару (паслугі) пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі.
Акрамя таго, ІП маюць права ажыццяўляць дзейнасць без ўстаноўкі і выкарыстання плацежных тэрміналаў пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае прыём банкам-экваерам заяўкі на ўстаноўку плацежнага тэрмінала, на працягу двух месяцаў з даты ўзнікнення абавязку па ўстаноўцы і выкарыстанні плацежнага тэрмінала.
Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Нагадаем, гэтае рашэнне прынятае пасля прапаноў прадпрымальнікаў і абмеркавання на пасяджэнні рабочай групы па праблемных пытаннях ІП, створанай загадам міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага 4 лютага пасля неаднаразовых просьбаў ІП пачаць дыялог пра іх праблемы. У групе больш за 20 чалавек, у тым ліку кіраўнікі бізнес-саюзаў і старшыні саветаў рынкаў з рэгіёнаў.
26 лютага на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях дзейнасці ІП прадстаўнікі саветаў рынкаў і гандлёвых цэнтраў прапанавалі ўвесці ў заканадаўства норму, згодна з якой ўстаноўка плацежнага тэрмінала будзе мець у некаторых выпадках добраахвотны характар.
Акрамя гэтага, прадстаўнікі саветаў гандлёвых цэнтраў і рынкаў прапанавалі да 1 ліпеня 2016 года не прыцягваць ІП да адміністрацыйнай адказнасці за адсутнасць плацежнага тэрмінала, які функцыянуе, у выпадку, калі індывідуальным прадпрымальнікам была накіраваная заяўка на ўстаноўку тэрмінала у банк, што яго абслугоўвае.
Згодна з заканадаўствам ІП павінны былі ўсталяваць плацежныя тэрміналы да 1 студзеня 2016 года.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 верасня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/16/36907
Текущая дата: 15.11.2024