Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент прыняты ў адпаведнасці з законам Беларусі "Аб змяненні законаў па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу" для далейшага ўдасканалення заканадаўства ў гэтай сферы.
Указам заснавана палажэнне аб органах кіравання пры ўвядзенні надзвычайнага становішча. Яно аб`яднае, канкрэтызуе і дапоўніць цяпер дзеючыя аналагічныя палажэнні аб аб`яднаным аператыўным штабе і камендатуры тэрыторыі, на якой уведзена надзвычайнае становішча.
У дакуменце вызначаецца парадак арганізацыі функцыянавання органаў кіравання пры ўвядзенні на ўсёй тэрыторыі краіны або ў яе асобных мясцовасцях надзвычайнага становішча.
23 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
23 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/2/61757
Текущая дата: 27.12.2024