Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 10 лістапада ў першым чытаньні прынялі закон «Аб альтэрнатыўнай службе ў Беларусі».
Права на альтэрнатыўную службу замацаванае ў артыкуле 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая была прынятая яшчэ ў 1994 годзе. Але мэханізм рэалізацыі гэтага права дагэтуль быў не распрацаваны.
Сёньня зробленая першая спроба ўвядзеньня такога мэханізму, адзначыла міністар працы і сацыяльнай абароны краіны Марыяна Шчоткіна, выступаючы перад дэпутатамі. Яна сказала, што дадзены закон вызначае парадак і ўмовы замены вайсковай службы на альтэрнатыўную.
Міністар падкрэсьліла, што права на альтэрнатыўную службу не даецца аўтаматычна. Яно распаўсюджваецца толькі на тых маладых людзей, чые рэлігійныя перакананьні не дазваляюць ім браць у рукі зброю. Пад закон падпадае моладзь ва ўзросьце ад 18 да 27 гадоў.
Свае рэлігійныя перакананьні ім трэба будзе даводзіць у прызыўной камісіі. Камісія можа прыняць іх да ведама, а можа не палічыць сур’ёзнымі і адмовіць у альтэрнатыўнай службе.
Свае рэлігійныя перакананьні ім трэба будзе даводзіць у прызыўной камісіі. Камісія можа прыняць іх да ведама, а можа не палічыць сур’ёзнымі і адмовіць у альтэрнатыўнай службе.
Мяркуецца, што альтэрнатыўная служба будзе найперш ахопліваць арганізацыі аховы здароўя, сацыяльнай сфэры, жыльлёва-камунальнай і лясной гаспадаркі. Канкрэтны сьпіс арганізацыяў, дзе змогуць працаваць альтэрнатыўшчыкі, вызначыць Міністэрства працы.
Закон прадугледжвае, што асобы, якія ня маюць вышэйшай адукацыі, будуць праходзіць альтэрнатыўную службу цягам 36 месяцаў, а асобы з вышэйшай адукацыяй — цягам 24 месяцаў. За кожныя 12 месяцаў альтэрнатыўшчыкам будзе давацца 10 дзён адпачынку. Яны будуць працаваць 48 гадзін на тыдзень пры адным выходным і атрымліваць 150 адсоткаў велічыні пражытачнага мінімуму. Пасьля першага году службы гэтая сума можа быць паднятая на 20 адсоткаў.
Людзі, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, ня маюць права займацца прадпрымальніцтвам і ўдзельнічаць у забастоўках. Яны мусяць абавязкова прыпыніць сваю дзейнасьць у палітычных партыях.
Радыё Свабода, 10 лістапада 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/21/28099
Текущая дата: 15.11.2024