Аб гэтым заявіў 18 снежня генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк у Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, прадстаўляючы папраўкі ў Крымінальны кодэкс, Крымінальна-працэсуальны кодэкс, а таксама ў іншыя кодэксы.
"Мы крыху запалохалі наш дырэктарскі корпус. Трэба выбарачна падыходзіць да эканамічных злачынстваў", - сказаў генпракурор. Ён нагадаў, што папраўкі ў КК і КПК якраз прадугледжваюць увядзенне паняцця абгрунтаванай эканамічнай рызыкі.
"Я не бяру тыя выпадкі, калі карупцыйныя злачынствы, калі размова ідзе аб хабары. Тут усё відавочна", - дадаў Аляксандр Канюк.
Адобраныя сёння сенатарамі папраўкі прадугледжваюць таксама ўвядзенне паняцця крымінальна-прававой кампенсацыі, інстытута дасудовага пагаднення і іншыя навелы. Аляксандр Канюк нагадаў, што ў Беларусі плануецца стварыць фонд дапамогі пацярпелым ад злачынстваў.
Акрамя таго, сёння Аляксандр Канюк прадстаўляў у Савеце Рэспублікі праект закона аб ратыфікацыі дадатковага пратакола да Канвенцыі аб крымінальнай адказнасці за карупцыю, які быў адобраны сенатарамі. Дакумент прадугледжвае прыняцце мер па ўстанаўленні крымінальнай адказнасці як за актыўны подкуп нацыянальных арбітраў (трацейскіх суддзяў), так і за подкуп замежных арбітраў.
18 снежня 2014, Мінск
БЕЛТА
18 снежня 2014, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/21/28758
Текущая дата: 29.12.2024