Белорусский портал в Казахстане

Палата прадстаўнікоў прыняла антынаркатычныя папраўкі ў КК



Палата прадстаўнікоў прыняла 15 студзеня ў двух чытаннях папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія накіраваны на барацьбу з незаконным абаротам наркотыкаў.

Папраўкі былі прыняты для прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з палажэннямі дэкрэта нумар 6 "Аб неадкладных мерах па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў".

У прыватнасці, папраўкамі павялічваецца максімальны тэрмін пазбаўлення волі з 13 да 15 гадоў за выраб, перапрацоўку, набыццё, захоўванне, перавозку, перасылку з мэтай збыту або збыт наркотыкаў пры наяўнасці абцяжваючых прыкмет (напрыклад, гэта збыт наркотыкаў на тэрыторыі школы або ВНУ).

Павялічана і верхняя мяжа тэрмінаў за збыт наркотыкаў заведама непаўналетнім - з 8 да 15 гадоў. Папраўкі змяшчаюць і іншыя змяненні, якія вынікаюць з дэкрэта нумар 6.

15 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/21/29051
Текущая дата: 29.12.2024