Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 ліпеня падпісаў чатыры ўказы, падрыхтаваныя міжведамаснай рабочай групай для вырашэння праблемных пытанняў у аграпрамысловым комплексе.
Указ нумар 347 "Аб дзяржаўнай аграрнай палітыцы" накіраваны на ўдасканаленне механізмаў рэалізацыі аграрнай палітыкі і прадугледжвае меры па стварэнні эканамічных і прававых асноў для матываванага і эфектыўнага гаспадарання суб`ектаў у сельскай мясцовасці.
Нормы гэтага дакумента забяспечваюць выкананне міжнародных дамоўленасцей, што абмяжоўваюць выкарыстанне мер дзяржаўнай падтрымкі, якая аказвае скажаючае ўздзеянне на гандаль.
Указ нумар 348 "Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці работы арганізацый аграпрамысловага комплексу" накіраваны на вырашэнне гэтай задачы па некалькіх напрамках: за кошт стымулявання стварэння буйных арганізацыйных структур (аграхолдынгаў) і за кошт паляпшэння ўмоў крэдытавання сельскагаспадарчых арганізацый.
Меры, што прапануюцца ў дакуменце, дадуць магчымасць стварыць умовы для стымулявання інтэграцыйных працэсаў у аграпрамысловым комплексе, зрабіць больш даступнымі крэдытныя рэсурсы, без якіх развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці немагчыма, вызваліць уласныя абаротныя сродкі гаспадарак на развіццё, павысіць эфектыўнасць іх функцыянавання.
Указ нумар 349 "Аб рэарганізацыі калгасаў (сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў)" устанаўлівае, што калгасы (СВК) да 31 снежня 2016 года падлягаюць пераўтварэнню ў гаспадарчыя таварыствы або камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы.
Арганізацыйна-прававая форма юрыдычнай асобы, што ствараецца ў выніку пераўтварэння калгаса, вызначаецца рашэннем агульнага сходу членаў калгаса. Пры пераўтварэнні калгаса ў гаспадарчае таварыства долі ў статутным фондзе гэтага таварыства размяркоўваюцца паміж фізічнымі асобамі - членамі пераўтвараемага калгаса і адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, на тэрыторыі якой ён размешчаны.
Згодна з указам да юрыдычнай асобы, якая ствараецца пры пераўтварэнні калгаса, пераходзіць права карыстання зямельнымі ўчасткамі, а меры эканамічнага стымулявання, устаноўленыя калгасу, захоўваюць адносна яго сваё дзеянне.
Указ нумар 350 "Аб асаблівасцях пастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб" накіраваны на спрашчэнне правапрымяняльнай практыкі ў гэтай сферы, узаемнае выкананне і абарону правоў, інтарэсаў вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі і яе нарыхтоўшчыкаў.
18 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/22/26840
Текущая дата: 29.12.2024