Белорусский портал в Казахстане

МЗС распрацоўвае законапраект "Аб беларусах замежжа"



Міністэрства замежных спраў Беларусі па даручэнні ўрада распрацоўвае праект закона "Аб беларусах замежжа".

Як паведамляе прэс-служба МЗС, неабходнасць прыняцця закона атрымала падтрымку прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх аб`яднанняў за мяжой на другім пасяджэнні кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры Беларусі, якое прайшло 9 ліпеня 2011 года ў Віцебску.

"Закон "Аб беларусах замежжа" дазволіць уніфікаваць заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне стасункаў з беларусамі замежжа, будзе спрыяць развіццю супрацоўніцтва Беларусі з беларускай дыяспарай у мэтах захавання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці беларусаў замежжа і ўмацавання іх сувязяў з Беларуссю", — адзначаецца ў паведамленні МЗС.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 18 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/23/19975
Текущая дата: 04.05.2024