Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Савета міністраў.
Стаўкі ўтылізацыйнага збору транспартных сродкаў, які будзе ўведзены ў Беларусі 1 сакавіка, устаноўлены ў Беларусі пастановай урада № 172 ад 27 лютага 2014 года.
Базавая стаўка прымяняльная да транспартных сродкаў катэгорыі M1 (легкавыя аўтамабілі), у тым ліку павышанай праходнасці катэгорыі G, а таксама да спецыяльнага і спецыялізаванага аўтатранспарту гэтых катэгорый зацверджана ў памеры, эквівалентным 20 тыс. расійскіх рублёў (5,4 млн. беларускіх рублёў па курсе Нацбанка на сёння. — БелаПАН.).
Устаноўлены таксама каэфіцыенты, што прымяняюцца да базавай стаўкі утыльзбору. Для аўтамабіляў, што завозяцца фізічнымі асобамі для асабістага карыстання незалежна ад рабочага аб`ёму рухавіка, з даты выпуску якіх прайшло менш за тры г ады, ён складае 0,1, больш за тры гады — 0,15. Для легкавых аўтамабіляў з электрарухавікамі, апрача транспартных сродкаў з гібрыднай сілавой устаноўкай, будзе прымяняцца каэфіцыент 0,86 (да трох гадоў) і 5,3 (больш за тры).
Для юрыдычных асоб базавая стаўка ўстаноўлена ў памеры, эквівалентным 150 тыс. расійскіх рублёў (40,6 млн. беларускіх рублёў). Велічыня ўтыльзбору, згодна з пастановай, будзе разлічвацца з улікам віду і катэгорыі аўтатэхнікі з прымяненнем зацверджаных каэфіцыентаў (яны розняцца ад 0,5 да 40 зыходзячы з поўнай масы транспартных сродкаў, а таксама года іх выпуску).
Базавая стаўка ўтылізацыйнага збору вызначаецца ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе беларускага рубля да расійскага рубля, устаноўленага Нацыянальным банкам на дзень уплаты ўтылізацыйнага збору.
Утылізацыйны збор на транспартныя сродкі ў Беларусі будзе ўведзены 1 сакавіка 2014 года. Указ прэзідэнта ад 4 лютага 2014 года № 64 "Аб утылізацыйным зборы адносна транспартных сродкаў" устанаўлівае віды і катэгорыі транспартных сродкаў, у дачыненні да якіх будзе выплачвацца ўтылізацыйны збор. У ліку іншых гэтым зборам будуць абкладацца транспартныя сродкі з электрарухавікамі (за выключэннем аснашчаных гібрыднай сілавой устаноўкай), павышанай праходнасці, самазвалы, прызначаныя для эксплуатацыі ва ўмовах бездарожжа (масай больш за 50 тон), і аўтамабілі, што ўвозяцца фізічнымі асобамі для асабістага карыстання незалежна ад аб`ёму рухавіка.
Да транспартных сродкаў адносяцца: вырабленыя і тыя, што адчужаюцца на тэрыторыі краіны, у тым ліку прызначаныя для патрэб вытворцы; завозяцца ў краіну для асабістага карыстання і выпускаюцца ў мэтах абарачэння без абмежаванняў па выкарыстанні і распараджэнні; увозяцца з тэрыторый дзяржаў — членаў Мытнага саюза і падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі.
Адначасова для юрыдычных асоб будзе зніжана мытная пошліна на аўтамабілі, што ўвозяцца.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 28 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-0/23/25235
Текущая дата: 15.11.2024